Тунэль
Я, як птах, пазбiвала ўсе крылы.
Заняволена ў iм я бяз згоды,
Дадзен шлях мне адзiны, нудлiвы.
Фарбай чорнай малююць вякамi,
Каб гасiць у паветры праменi.
Наваколле звiнiць ланцугамi,
Павуцiнне, сланяюцца ценi.
Словы Божыя згублены ў цемры,
Зло з дабром памянялi мястамi.
Крывадушнiкi з сэрцам бяз веры
Жах наводзяць сваiмi грахамi.
Перакрыўлены свет i скажоны
Святло зор заглынуў крывiзною,
Каб людзей замянiць на iх клоны -
Мiр дабра за высокай сцяною.
Не жыве, што пярэчыць прыродзе,
Век кароткi, развеецца прахам.
Тунэль сцены пацiху разводзiць,
Абуджае вясна кветак пахам.
Свидетельство о публикации №122012705202