апошнi слых

Журботна слухаць дождж
нiбы шапоткi сон
якi бруiцца ўздоўж
непавяртальных дзён
так лёгка
з нематы
вяртанне нашых  слоў
калышыцца у начы
паверх сiвых галоу
i лёс
як лiвень тый
нябеснай вышыней
суцешыць раптам слых
апошняй цiшыней


Рецензии