Перила
Самаўладнаю ўцехай яно.
Як жа нашы шляхі разыйшліся,
Бо ж каханне пільнуем адно.
У вокны сонцам зірне напрадвесні,
І не дзіўна, што ў думкі ўвайшло.
Хутка створацца новыя песні,
Нібы ўзлётнае птушкі крыло.
Гэта ўсцешнасці не замінае,
Бы бяскрыўдная хмарка плыве,
Горне, песціць і абараняе,
Нібы стрэмка ў сэрцы жыве.
І штораніцы, і штовечар,
З ёй шчаслівы, як з полем вярба.
А цябе ўсё трымаюць парэнчы,
Чужыны, ці няшчырасць хіба?
17 мая 2001 года.
Свидетельство о публикации №122012603701