3 Так, не шмат кабетам трэба...
Хоць сустрэча на хвілінку,
Бо аўтобус свой чакаюць,
Размаўляюць, размаўляюць:
Што ёсць новага ў свеце;
Ці здаровы ўнукі, дзеці;
Дзе якія перамены;
Зноў узрушылі ўсіх цэны;
Пра надвор'е і пра моду...
Хоць навокал шмат народу,
Не звяртаючы ўвагі,
Сцелюць словы нібы лагі,
То з усмешкай, то з дакорам,
Па асобку, а то хорам,
То з прадмоваю да неба...
Так, ці шмат кабетам трэба?..
Свидетельство о публикации №122012602684