Трэба жыць
У вёсцы тут - каля ракі.
Жанкі спяваюць - славяць лёс,
Сярод жніўя, сярод бяроз.
І нібы маці зараз тут,
Ды родны мой бацькоўскі кут.
Гармонік грае - ногі ў скач...
Ды роспач у сэрцы - хоць ты плач.
Няма ўжо вёскі. З нейкіх пор,
На месцы тым палёў прастор.
І песня ўзнёсла не гучыць,
Звіняць званочкі - трэба жыць...
Свидетельство о публикации №122012306591