Прабалбатала нешта сойка...
Але ж яе не зразумець.
Сініца заспявала звонка,
Прыгожы спевы — чутна медзь.
Каршун з’явіўся нечакана,
Прысеўшы на суседскі хлеў.
Ды скасавурыўся старанна —
На дробных птушак паглядзеў.
Умомант ўсё нырнулі ў тую,
Улаштаваліся хутчэй.
Вядома ж — туя іх ратуе,
Заслонай ад чужых вачэй.
Застрахаваны ад нягоды,
Бо туя птушачак не здасць.
Законы цяжкія прыроды,
Ды шанец выжыць туя дасць.
Трывогу сойка абвясціла,
Абачлівасць — яе канёк.
Ды зоркі зрок — магутнай сілай,
Шчаслівы выдаўся дзянёк.
Каршун сядзеў, сачыў — галодны.
Надзейна птушак укрыццё.
Ляцеў, кружыў сняжок халодны,
Зімы цягнулася жыццё.
Свидетельство о публикации №122012304103