Белы лебядзь
Кроў, як пасак, сцякае па целе,
Груган чорны прыходзiць у сне,
Запрашае мяне на вяселле.
Яствы хвалiць на свой чорны лад,
Чашу ставiць на стол залатую.
Маё сэрца ён зманiць наўрад,
Фальш у кожным славечку я чую.
Раз`ядаюць яны мне душу,
Плача горка, за лебедзем рвецца,
Боль у сэрцы з маленства нашу,
Кiпцюры раняць роднае сэрца.
Лебедзь белы з падбiтым крылом
На плячо мне прысядзе вясною,
Завiтае святло ў родны дом,
Змыю ранку счаслiвай слязою.
Зарубцуюцца раны ў душы,
Смех на вулiцы вызвалiць сэрца.
Груган чорны, ты больш не кружы,
Не чынi над душой маёй зверства.
Свидетельство о публикации №122012207655
Светлана Медведева7 23.01.2022 10:10 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 23.01.2022 11:26 Заявить о нарушении