Была бацькоуская...
Сталярны запаветны кут.
Няздарам бацька мой не роўня,
Нязменна завіхаўся тут.
Акенца, дзверы ці прылады
Сталяр някепска майстраваў.
Кубельцы, бочкі без брыгады —
Бандарыць — дзед прычараваў.
Наследнасць, спадчыныя рысы,
Парушыць бацька іх не мог.
Працяг радзінных каштарысаў
Яго цягнуў да перамог.
Ад поту мокрая кашуля,
Навокал трэскі, стружкі пах.
Мог бацька змайстраваць і вулей.
Пчаляр: «Смалою каб не пах!»
Спыняў заняткі бацька зрэдку,
Заўсёды ён пры справах быў.
Ад продкаў атрымаўшы метку,
Навуку гэту не забыў.
Свидетельство о публикации №122012202601