У прыполе яблыкау прынесла...
Памяці мамы
Ў прыполе яблыкаў прынесла.
Відаць, што хтось пачаставаў…
У памяці яна ўваскрэсла,
Калі свае перабіраў.
Бо саду не было ўжо. Хата,
А ў полі – бульбы паласа.
І хоць жылі мы небагата,
Была да свята й каўбаса.
Ды не было вось толькі саду,
Зямлі ля хаты не было.
Прынесла яблыкаў. І рада,
Што ў хаце лета ажыло…
У памяці яна ўваскрэсла:
Ў прыполе яблыкаў мо кош!
“Пачаставалі во! Прынесла.
Хоць не свае яны, ды што ж!”
20. 01. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122012006243