Ёсць людзi справы...
За імі іншыя ідуць.
Яны нібы праменьчык света,
Наперад за сабой вядуць.
Падобны словам на прарока,
Да твару прастадушнасць ім.
Заносяць думкі іх высока,
Гучыць патрыярхальны гімн.
З сялянскай жылаю нязменнай —
Праз генерацыі ідзе.
Гучыць прамоваю праменнай,
Ідэя за сабой вядзе.
Яны не прададуць, не схлусяць,
Сапраўдныя — у гэтым соль.
Ісці сваёй дарогай мусяць,
Хоць часам адчуваюць боль.
Ім жыць нялёгка, верце, людзі...
Цяжар ўвесь на сябе бяруць.
Смяюцца шчыра: «Нам прыбудзе...»
Яны жывыя, нібы ртуць.
Ёсць людзі справы, дзякуй Богу!
За імі будучыня ёсць!
Асільваць цяжкую дарогу —
Вядзе характар, розум, лёс.
Свидетельство о публикации №122012003131