Калiсьцi

Калісьці я была тваёй
І варажыла, і чакала,
І ценем ціхім за тобой
Я з дня ў дзень перацякала.
Той час мінуў, усё сплыло,
Былое быллем парасло.
Са сцежкі збочылі адной
Знянацку, быццам хто ссурочыў.
Далёкай стала я, чужой,
Да зорак яркіх ты пакрочыў,
Але начамі, не-ды-не,
Прыходзіш ценем да мяне.


Рецензии