Лагойшчына
Па сцежкам па Купалаўскім хадзіць,
Слухаць птушыны спеў у нябёсах
І як вада ў раццэ бруіць.
Як з ранку з камянкоў вясковых
Уздымаецца ружовы дым,
Як два буслы на ліпе старай,
Клякочуць у гняздзе сваім.
Зямля мая – мая, Матуля,
Зямля дзядоў маіх, бацькоў,
Пяшчотай, ласкай атуляеш,
Ты шмат гадоў сваіх сыноў.
Колькі сакрэтаў Ты хаваеш,
Колькі нязгаданных падзей,
Калі хто раз тут пабывае,
Не адвядзе сваіх вачэй.
Цябе тут дрэвы ўсе вітаюць,
Схіляюць голлі да зямлі,
Нібы-та ў госці запрашаюць,
Каб адпачыў з дарогі Ты.
Мая, каханая дзяўчына,
Люблю цябе я ўсёй душой
Мая, Лагойшчына – Радзіма,
Заўсёды ў сэрцы Ты, са мной.
28. 05. 2007
Свидетельство о публикации №122011808807
Швейцарыі нашай,
Там падаюць зоркі,
У цёплыя пашы,
Там белыя росы,
Там сіняе неба,
Там я бягу босы
З акрайчыкам хлеба.
Вера Михно 17.03.2023 19:55 Заявить о нарушении