Зимним ранкам...

Зімнім ранкам, ледзь свет у хату сонейка пусціла,
Даглядацца  маці сына ціха абудзіла:
– Ты схадзі Змітрок, мой сынку, пакармі жывёлку,
– Я ўпраўлюся ля печы, падаю кароўку.
Ён падняўся неахвотна, пацягнуўся ў гору,
Вельмі спаць хацелась з ранку хлопчыку малому.
Але супраць слова маці не пайшоў пярэчыць,
Устаў, заправіў ён свой ложак, зазірную ў акенца,
Нацягнуў на ногі буркі, ватоўку на плечы,
Узяў вядро з сабой Змітрок, выйшаў з хаты ў сенцы.
З неба ціха і павольна падае сняжочак,
З камянка слупочкам роўным цянецца дымочак.

Толькі хлопцу неахвотна ў хлеве завіхацца,
Калі тут яго ўсе клічуць з горкі пакатацца.
Эх, вы санкі-саламянкі , узяў бы вас пад паху,
Ды пайшоў бы разам з Янкам на гару за хатай,
Але як бы тут спакуса не таміла сэрца,
Ляпнуў клямкай , выйшаў з ганку, узяў сваё вядзерца.
- Ой, вы мілые мае, козы ды овечкі,
Напаю я вас вадзіцай цёпленькаю з печкі,
- Ой, ты мілая мая, Субонька-кароўка,
Палажу табе я сенца ў твае начоўкі .

З камянка слупком ружовым цягнецца дымочак,
А ў печы маці сыну пячэ піражочак.


Рецензии