Снег
Не відаць шляхоў, дарог...
Колькі ў белі гэтай болю,
Веры ў лепшае, трывог!
Колькі згубленых сумленняў,
Неспадзеваных ахвяр!
Колькі веры ў пацяпленне
За плячамі снежных хмар!
Вецер колкі рве ўспаміны -
Сум, вяселлі, смерці жах…
Ты адзін па полі мінным
Рушыш снегам па крыжах...
Кожны крыж - жыцця імгненне,
Кожны крок наперад - шах!
Летуценні, летуценні -
На заснежаных шляхах.
Засняжыла наваколле...
Сціхла бура, снег - радном.
Толькі боль з грудзей на волю
Вырываецца, як гром.
Свидетельство о публикации №122011705350