Спадзеу
Ён гвалтуе нас сілай Амону.
Мы ўсе бачым -- ён час свой аджыў.
Ну а нам -- час вяртацца дадому.
Адбудоўваць краіну сваю,
Адраджаць яе мову, святыні.
Мой народ! -- Я цябе пазнаю! --
Ты прачнуўся ад плачу Хатыні.
Ты сышоў з Курапацкіх крыжоў,
Уваскрос, бы Хрыстос, каб аднойчы,
Стаць ля тых, хто да праўды ішоў,
Хто не страціў спадзеў сярод ночы.
Беларусь, дай надзеі для тых,
Хто ў малітве заўсёды з табою.
Заспявай пераможны матыў
Песьні той, што гаіла ад болю.
Дай магчымасьць убачыць той дзень,
Дзе пад сцягам здабытае веры,
На пытанне: а хто там ідзе? --
Беларусам адчыняцца дзверы.
08.11.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011500081