***

Мінск -- у новым клімаце.
Пацяпленне -- змрочнае.
Бургеры ад Цімаці
Праядаюць вочы мне.

Цягне  ручкі тонкія
Да той ежы дзеўчына.
Ой, ты песня звонкая,
Што ж ты лёс скалечыла?

Сваё цела белае
Знішчыла наколкамі! --
Ягада няспелая:
Бы шыпшына, колкая.

Ты жывеш масоўкамі,
Мерыш шчасце крокамі.
Стаў твой лёс тусоўкаю
З бургернаю коркаю.

Не ўдавіся,  дзеўчына,
Ежай той дарэмнаю.
Станеш з ёй не венчанай:
Па жыцці --гарэмнаю.

Палюбі лепш роднае,
Пакахай не Цімаці,
А хлапцоў,  што згодныя
Жыць у нашым клімаце.

09.11.2019. Заслаўе


Рецензии