Боль
Дзе машыны гудуць маторамі.
Тут слупы ад святла ратуюцца,
Выглядаюць у цемры хворымі.
Гэты горад людзей не слухае --
Яго думкі працяты здрадаю.
Ён сваімі начнымі рухамі
Болей вочы зямлі не радуе.
На слупах -- сум сцягоў кастрычніка
Ноч ірве на кавалкі роўныя.
Тая роўнасць расце без клічніка --
Яна болем краіны поўная.
Пераменаў чакае раніца.
Переменаўчакае нацыя.
Трэба з сэрцам сваім параіцца --
Ёсьць у ім чысціня і грацыя.
09.11.2019.Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011500051