Журавiны

На балоце, на савіным,
Дзе парос бялюткі мох,
Спеліць восень журавіны
І людзей гукае ў рог.

Край палесскі -- жураўліны.
Не злічыць яго балот!
Бог тут садзіць журавіны,
Каб не знік яго народ.

Толькі той сезон пачнецца --
Крочаць людзі да балот.
Журавіны каля сэрца,
Журавіны -- каля бот.

Журавіны ў кожным доме:
У капусце, пірагу...
Журавіны -- наша доля:
Лёс, які я берагу.

24.10.2018.


Рецензии