Вершнiк
Свабодаю свецяцца вочы.
Душою і сэрцам ты -- вершнік,
Які да Свабоды ахвочы.
Не дасць у баі прыпыніцца,
Мой конь, што напружыўся целам.
Ён здрайцаў крыві не баіцца --
Крывёю Айчына ўспацела.
Каб вольнымі сталі пракосы,
І сонца ліцьвінаў будзіла,
Збівалі мы конніцай росы,
Каб памяць жывою хадзіла.
З ёй покліч літоўскай Пагоні
Не згіне ў бяспамятным часе.
Вуголлі мне грэлі далоні,
Калі я з Айчынай вянчаўся.
Я нёс яе спеўныя словы.
Заўсёды быў побач з народам.
Хто я без Айчыны, без мовы,
Якою той вершнік валодаў?
25.10.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011504055