Каласы
Як беларусы на сваёй зямлі.
Карэнні іх пусцілі рукі, пяткі --
Яны любоў ад зорак узялі.
Калосяцца праменнямі надзеі
На ніве дзён краіны каласы.
Мы разам з Богам волю неба дзелім
І тчэм зямной любові паясы.
На іх наш след, як дзень з праменняў белых:
Узор жыцця, які паслаў нам лёс.
Стаў мой народ, нібыта колас -- спелы.
Ён да зямлі карэннямі прырос.
Пакуль мы ёсьць -- датуль не згіне вера
Ў свабодны край, дзе спеюць каласы.
Бог нам зямлі найлепшае адмераў:
Ён даў сваім зярняткам галасы.
Дык прарастай, зямлі жывое слова! --
Мацуй карэннем веры мой народ,
Каб каласоў не згінула аснова
І ў даўжыню расла ад году ў год.
28.10.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011504037