***
Дай спасцігнуць вятроў свабоду,
Да якой шмат гадоў ідзём,
Каб знайсці справядлівасць, згоду.
Правядзі мяне, вёска, праз луг,
Дзе ірваў для матулі лотаць.
Дзе каня запрагаў у плуг --
Спрабаваў узараць балота.
Памахай мне сваёю рукой.
Дачакайся мяне з дарогі.
Ты не плач у хляве, мой конь, --
Беражы лепш для поля ногі.
Хутка прыйдзе ў мой край вясна.
Хопіць працы для ўсіх сялянаў.
Будзе ў печы расці праснак
І чаборам квітнець паляна.
А пакуль -- дай мне сілаў тых,
Ад якіх прарастае жыта.
Дай свабоды адзін уздых,
Каб не знік мой духоўны сшытак.
28.10.2019. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011503981