Вецер надзеi

Няўжо так і будзем маўчаць
І жыць на зямлі пацукамі?
Сякуць нас злачынцы з пляча
І душаць за шыю рукамі.

Не стане маўклівы народ
Шчаслівым і дужым ніколі.
Пакуль закрываюць нам рот --
Не бачыць нам шчасця і долі.

Загіне бацькоўскі наш кут,
Знямее ў бязмоўі Радзіма.
Даволі з нас здзекаў, пакут,
Нас воля жыцця нарадзіла.

Адолеем з ёй немату,
Здабудзем у бітве Свабоду.
Глянь! -- Вецер надзеі падуў --
Ён дыхае ў спіну народу.

29.10.2021. Заслаўе


Рецензии