Памяць

Вяртае памяць нас у Курапаты:
Да тых магілаў, дзе ляжаць сыны
Зямлі маёй.
З іх кожны быў араты --
Ён жыў вясною. Аб вясне сніў сны.
За ноч адну іх расстралялі каты.
Пракляты лес...
І катаў лёс пракляты
Нашчадкамі паэтаў-змагароў.
Усталі мы,
Нібыта Курапаты,
На шляху тых крывавых ваяроў,
Што нішчылі зямлі маёй устоі:
Знішчалі веру, беларускі дух.
Яны прывыклі жыць, хадзіць у строі,
Іх больш цікавяць войны,
Час разрух...
Бо ў часе гэтым ёсьць, чым пажывіцца:
Абрабаваць забітага жытло.
Прыдбаць яго,
А потым -- ажаніцца,
Бо сьмерць адных -- ёсьць для другіх сьвятло.
Яны даўно жывуць, як акупанты.
Для іхняй банды створаны закон.
Пад іх Крамля заведзены куранты.
І нават Храм -- той бандзе б'е паклон.
Пракляты час скрадае нашу волю
І робіць з нас пакорлівых рабоў.
Маўчыць наш лес.
Прыціх наш лес ад болю --
Тут больш крыжоў дубовых, чым дубоў.
Тут памяць дзён крыжуе нашы сэрцы,
Каб воля нарадзілася ў душы.
Народны боль
Не знішчыць, і не сцерці --
Ён моваю забітаю ажыў,
Каб не спазнаў ніхто жахлівай смерці.

29.10.2021. Курапаты


Рецензии