Ноч шаленства
І трызненняў другіх,
Біла творцаў пад дых,
Малявала кругі.
Камсамол, камунізм...
Хтосьці з іх звар'яцеў!
Месяц крыжам уніз
Да зямлі паляцеў.
Ён не бачыў з вышынь,
Хто па лесе ідзе.
Ён адчуў у душы
Над паэтамі здзек.
Гэтай ноччу звяры
Адпрацоўвалі бронь.
Начаплялі вярыг,
Ды стралялі у скронь.
Край ад жаху замоўк.
Лес ад болю прыціх.
Ён слязамі прамок
У жалобным жыцці.
У жахлівай начы
Праўда страціла зрок.
Дзе ні глянь -- крумкачы,
Ды на ўзводзе курок.
29.10.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011503958