***

Болем гукае адвечным,
Ранаю плача ў душы,
Крыкам гучыць чалавечым
На беларускай мяжы
Лёс твой гаротны, Айчына.

Ты па начах ціха плачаш,
І не твая ў тым віна! --
Іншай дарогі не бачыш,
Бо той дарогі няма.
Вось дзе ўсіх бедаў прычына.

Той, хто з айчынай застаўся,
Сёння гаруе свой век.
Кажа, паважліва стаўся,
Ты, да зямлі, чалавек! --
Так мудрасць продкаў вучыла.

Толькі той мудрасці ў свеце
Здрадлівым сёння няма.
Стогне пранізлівы вецер,
Падае веры сцяна,
Што нас малітвай лячыла.

Цёмныя цягнуцца ночы.
Сталі кароткімі дні.
Хтосьці на дрэва заскочыў,
Хтосьці застаўся на пні
І пасміхаецца шчыра.

Бачыў калісьці ў дзяцінстве
Радасць усмешкі я той.
Разам, у цесным адзінстве
Нёс я з Айчынай настрой
Шчасця, што ўбачыў вачыма.
Вер, сваім дзецям, Айчына!


Рецензии