ДУША
Куды б яна не ішла,
Не мае аблічча з целам --
На тое яна й душа.
Яна вельмі добра ўсё чуе,
І бачыць наш кожны крок.
У небе душа начуе
І мае нябёсаў зрок.
Вы можаце ёй не паверыць,
Сказаць, што душы няма.
Вам д'ябал адкрые дзверы,
Жыццё забярэ дарма.
Не бачым мы ўсе тыя межы,
Якія малюе Бог.
Мы думкам чужым належым,
А ў думках так многа блох.
Яны абступілі рэем
Таго, хто ў жыцці грашыў.
Хварэе душа, хварэе, --
Знаходзіцца на мяжы.
Блох вывесці здольная вера:
Вярнуць чалавеку зрок,
Каб думкі ён небам мераў,
Да Бога рабіў свой крок.
31.10.2018. Мінск
Свидетельство о публикации №122011503925