ВОЛЯ I ДУША
Патрэбна знішчыць у душы той дух,
Што не дае загінуць ёй спрадвеку,
І не дае забыцца вечных дум.
Бо воля чалавека -- гэта стрыжань
З якім душа ўзлятае да нябёс.
Яна нясе крыж веры над Парыжам,
Сьпявае Беларусі вольны лёс.
У гэтай песьні ёсьць свае законы --
Парушыць іх не здольны нават Бог.
Бо воля -- ад нарадзінаў да скону
Вартуе веру, што народ бярог.
Ніхто не ў праве перайначыць межы
Дарогі той, якая нас вядзе
Да мудрасьці духоўнай Белавежы,
Лілеяў сну на Прыпяцкай вадзе.
Бо слова Беларусь -- яно ад волі
І долі той, што выпала на лёс.
Калі яно ў душы -- глыток спатолі
Не дасьць праліцца мору нашых слёз.
01.11.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011503870