Думкi аб свабодзе

Ты ведаеш, што я жыву табою.
Я ведаю, што ты -- мой сымбаль веры.
Пакуль мы ёсьць -- не будзе ў сэрцах болю,
Бо гэты боль пральецца на паперы.

Адчуй яго: шукай шляхі Радзімы,
Што да Свабоды клікалі калісьці.
На шляху тым былі мы ўсе адзіны --
Дзе моц адзінства -- там з балота выйсьце.

Адкінь сумневы, бы з дарогі камень.
Няхай яны імчаць у стан варожы.
Краніся неба голымі рукамі,
Краніся думак аб народзе божых.

Няхай яны ў адзінстве нашай веры
Святлом душы свабоднае пральюцца,
Нібыта верш турэмны на паперы,
Дзе думкі на свабодзе застаюцца.

01.11.2021. Заслаўе


Рецензии