Не кувай зязюля

Не кувай, зязюля, мне мае гады --
Я не бачыў волі на сваёй Радзіме.
Адцвілі юнацтва белыя сады,
Зараслі сцяжыны, дзе дзяды хадзілі.

Не кувай, зязюля, ты маё жыццё --
Не сустрэў я шчасця на сваёй дарозе.
Мне скалола думы гострае асцё --
Маё сэрца б'ецца ў смутку і трывозе.

Не кувай, зязюля, мой апошні дзень,
Што шыпіць гадзюкай у хваёвым лесе.
Адгані пачвару! -- Удыхні надзей
У дзіця Радзімы, што жыве Палессем.

Не кувай, зязюля, ранішні мой сон --
Сёння яшчэ рана. Заўтра -- будзе позна.
Праспявай мне песьню з беларускіх слоў,
Што ўзоры ткалі на драўляных кроснах.

03 11.2021. Заслаўе


Рецензии