ЛЁД

Ці здольныя сэрцы расплавіць лёд,
Што студзіць людскія душы?
Той лёд лёг на целы, нібыта гнёт,
Ён нішчыць у думках ружы.

Канаем паволі без мар і надзей --
Застыла ў ільдзе свабода.
Ніхто не спытае: а хто там ідзе? --
Не бачна нідзе народа.

Маўчыць яго мова каторы год --
Ільдом закаваныя словы.
Каб вымавіць іх -- трэба знішчыць лёд,
Што лёг на прасторах мовы.

Наш дзень не расстраціў жыццёвы сэнс --
Мы ўсе на парозе войнаў.
Ад іх у прыродзе пачаўся стрэс.
Ён ранаю лёг незагойнай.

Краіна мая выжывае штодня --
Той лёд стаў злачынцам ратункам.
Ім простыя людзі даўно не радня --
Няма на зямлі ім прытулку.

Ільдзіны нас рэжуць, нібы берагі
Вясною набраклай рэчкі.
Навошта мы мову сваю бераглі
І ў Храме палілі свечкі?

Навошта мы неслі бацькоўскі наказ
Не здрадзіць зямлі  і краю?
Сягоння злачынцы хапаюць нас,
За мову дзядоў караюць.

У сэрцах вялікіх нясём мы цяпло,
Што лёд па вясне растопіць.
Мы хочам, каб шчасце ракою цякло:
Гаворым забойцам -- хопіць!

Наеліся мы абяцанак Крамля --
Не сябар Масква нам болей!
Мы хочам, каб вольнаю стала зямля,
Каб край не зайшоўся болем.

Пакуль ты не змёрз у халоднай вадзе --
Крышы гэты лёд рукамі.
Ратуй Беларусь, што канае ў бядзе
І слаўных сыноў гукае.

04.11.2021.


Рецензии