***

Беларусь -- гэта ты.
Беларусь -- гэта я.
Беларусь -- гэта нашая еднасьць.
Я да песьні зямлі
Падбіраю лады,
Каб Айчына не зведала беднасць.

Калі ты беларус --
Памятай, што ты ёсьць
Сын зямлі, што люляла свабоду.
Ты на роднай зямлі
Гаспадар, а не госьць --
Твая мова патрэбна народу.

Уздымайся, мой край! --
Падхапі той матыў,
Што не здрадзіў пачуццям паэта.
Заіграй, баяніст!
Для людзей заіграй,
Каб з'яднала іх мудрасьць і мэта.

Засьпявай, мой народ,
Песьню вольную дзён,
Што ўзыйшла на прасторах планеты.
Жыцьме наша зямля,
Доўжыць будзе свой род,
Той, хто ў сэрцы збярог яе веды.

04.11.2021. Заслаўе


Рецензии