Дзецi неба
ў мяху за плячыма.
Я нясу сваё неба
на голых руках,
каб пад сонцам Ярылы
квітнела Айчына,
і каб Бог тое неба
З народам гукаў.
Прыпеў:
Сёння мы -- дзеці неба,
якое нам трэба.
Сёння мы-- дзеці волі,
якой трэба болей.
Мы ўздымаем да неба
і сонца далоні.
Крочым з Богам да веры,
крочым з верай да волі.
Проста трэба паверыць,
і трэба з'яднацца,
каб Айчына ўсміхнулася
кожнаму з нас.
І аддзячыла шчырай
любоўю за працу,
каб агонь вольных сэрцаў,
У цемры не згас.
Прыпеў:
Сёння мы -- дзеці неба
якое нам трэба.
Сёння мы -- дзеці волі,
якой трэба болей.
Мы ўздымаем да неба
і сонца далоні.
Крочым з Богам да веры.
Крочым з верай да волі.
05.11.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011500126