Паэт i Айчына
У ім знаходзіць словы,
Якіх пачуць я не паспеў,
У песнях роднай мовы.
Вучуся бачыць прыгажосць,
Любіць сваю Айчыну.
Я на зямлі сваёй не госць,
А той, хто верыць шчыра
У кожны ўздых, у кожны крок,
Дзе лёс адбіўся ў часе.
Пакуль Айчына мае зрок --
Я з ёю маю шчасце.
Мне без яе не бачыць сноў,
Не слухаць спеў салоўкі.
Я ад зямлі набраўся слоў
І рыфмаў дзён салодкіх.
Нясу ў сабе яе настрой,
Які патрэбен людзям.
Ёсьць у зямлі маёй той строй,
Што ўзорам памяць будзіць.
06.11.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011500100