Трывожны сон

Трывожны сон сягоння на мяжы,
Што падзяліла Беларусь і Польшчу.
На ёй рэжым будуе рубяжы:
Вядзе мігрантаў палітычных пошук.

Падманным шляхам звозіць ён людзей
Да той мяжы, дзе вырас дрот калючы.
Цяпер яны -- закладнікі падзей,
Што нішчаць нас і б'юць па іх балюча.

Куды ні глянь -- паўсюль стаіць заслон.
Жыццё людзей -- разменная манета.
Трывожным стаў каля кастроў іх сон --
Нагадвае ён мне вайну і гета.

Азарычы прыходзяць на ўспамін:
Зямля, балота, на марозе людзі...
Калі ж мы зразумеем здзек, калі
Свабоду для зямлі сваёй здабудзем?

09.11.2021. Мінск


Рецензии