Храм

Ён схаваўся за спінамі дрэваў,
За насыпаным валам высокім.
У Заслаўі не страчана вера --
Яе крыж выцінае аблокі.

Тут Рагнеды святая малітва
Зіхаціць на драўляных абразах.
Перажыў ты, Заслаўе, шмат бітваў,
Каб з'яднаць нас сягоння ўсіх разам.

Праз кастры гістарычных эпохаў,
Дзе вуголле надзеяю спела,
Не забыўся Заслаўе пра Бога --
Ён малітву сваю сее смела.

І сягоння, у восеньскім суме,
На крыжы я прыкмеціў надзею:
Журавоў Храм праводзіў у думе,
Ад якой ён штогод маладзее.

10.11.2020. Заслаўе


Рецензии