М
Анёлак, агмень і надзея.
Пяшчота мая, і мая прыгажосьць:
Імкненне да волі і дзеяў.
Як добра, што восень сагрэла мяне
Цяплом сваіх фарбаў і гукаў.
Я веру -- нас радасць жыцця не міне --
Расчуліць і стане парукай.
Як добра, што шлях мой спавіты з тваім
Мелодыяй восеньскіх красак.
Кастрычнік шапоча: давай, пастаім
І пройдзем па Менску без масак.
Як добра, што сэрца адчула цяпло,
Не страціла людскасць, надзею.
Каханне ў пачуццях маіх пацякло --
Яго я праз восень прадзену.
09.11.2021. Менск
Свидетельство о публикации №122011409289