Пажаданне

Добры дзень у вашу хату, беларусы!
Добры дзень у вашу хату, землякі.
Хай мінуюць Вас напасці,
І абыйдуць землятрусы,
І дае Гасподзь здароўя, шчасця на вякі.

Прыпеў:
Светлай ноччу, зорнай ноччу льюцца песьні,
Расцвітае ў лесе кветка той зямлі,
Дзе анёлы мыюць крылы
І кружляюць над Палессем,
Акрапляюць Божай ласкай нівы і палі.

Каб штодзённа Вашы думкі маладзелі,
Узлятала птахам песня да нябёс.
Каб збываліся ўсе мары,
Каб не страчвалі надзеі,
І заўсёды быў прыгожы і шчаслівы лёс.

Прыпеў:
Светлай ноччу, зорнай ноччу льюцца песьні,
Расцвітае ў лесе кветка той зямлі,
Дзе анёлы мыюць крылы
І кружляюць над Палессем,
Акрапляюць Божай ласкай нівы і палі.

Мы спрадвеку ганарымся родным краем,
Прыгажосцю нашых пушчаў і дуброў.
Між сабою называем
Беларусь прыгожым раем,
Дзе калісьці Бог пасеяў на зямлі дабро.

Прыпеў:
Светлай ноччу, зорнай ноччу льюцца песьні
Расцвітае ў лесе кветка той зямлі,
Дзе анёлы мыюць крылы
І кружляюць над Палессем,
Акрапляюць Божай ласкай нівы і палі.

14.11.2020 Заслаўе


Рецензии