Словы пра любоу

Пакахай маё сэрца вольнае,
Пакахай мае думы светлыя:
Раны сумных дзён незагойныя,
Словы пра любоў запаветныя.
Стану я тваёй светлай мараю,
Што ўздымае ўвысь крылы смелыя.
Буду я кружыць з мілым параю
Ў небе над зямлёй нашай белаю.

Прыпеў:
Сустракай гасцей, неба чыстае!
Ды паслухай іх сэрцы вольныя.
Там жыве любоў урачыстая,
Што абняць Сусвет песьняй здольная.

Пакахай мяне не прыгожаю,
А такой, як ёсьць: закаханаю.
Панясу з табой веру божую,
Што ў зямлю, бы крыж, закапаная.
Абагрэй мяне не вуголлямі,
А цяплом душы таямнічае.
Сёння ты і я сталі вольнымі.
Мы працялі ноч сэрцаў знічамі.

Прыпеў:
Сустракай гасцей, неба чыстае!
Ды паслухай іх сэрцы вольныя.
Там жыве любоў урачыстая,
Што абняць Сусвет песьняй здольная.


Рецензии