Палёт да Радiмы

Ты маё крыло левае.
Я тваё крыло правае.
Мы ляцім з адной вераю.
Дыхаем адной праўдаю.
Не махай крылом, мілая.
Трэба захаваць сілы двум.
Вельмі цяжкі шлях з выраю.
Навявае ён многа дум.

Прыпеў:
Да Радзімы нас крылы  нясуць,
Да Радзімы нас крылы імчаць.
Разам з ёй мы сустрэнем вясну,
Яна здолее нас павянчаць.
Да Радзімы імчым, да Радзімы,
Да квяцістых лугоў і бяроз.
Разам з ёй правядзём дні-гадзіны,
Разам з ёй паяднаем свой лёс.

Хутка пералёт скончыцца.
Заквітнее край песьнямі.
Як жа іх сьпяваць хочацца
Пад сьцягамі дум весьнімі.
Будзе воля нам вольная.
Стане гладзь вады белаю.
Разам мы на ўсё здольныя,
Калі будзем жыць з вераю.

Прыпеў:
Да Радзімы нас крылы нясуць,
Да Радзімы нас крылы імчаць.
Разам з ёй мы сустрэнем вясну,
Яна здолее нас павянчаць.
Да Радзімы імчым, да Радзімы,
Да квяцістых лугоў і бяроз.
Разам з ёй правядзём дні-гадзіны,
Разам з ёй паяднаем свой лёс.


Рецензии