***
Шэрая столь.
Карцар, памерам з двух спальны ложак,
Дзе кожны крок павялічвае боль.
Ты вар'цееш ад крокаў,
А можа,
Гэтак і трэба,
Каб час зразумець:
Існасць, жыццё
Да якога ты крочыў.
Позірк твой сумны чапляецца ледзь
За той абраз, што прыдумалі вочы.
Молішся моўчкі і ночы, і дню,
Проста -- знаходзіш для дум сваіх месца.
Топчаш нагамі турэмную тлю
І забываеш, як шчасце завецца.
12.01.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011409167