Экспромт на прэзентацы
От жа любяць Анёлы са мной забаўляцца!
Вечнасцю ў вочы глядзець і па-добраму гэтак смяяцца,
З году ў год, зноў і зноў і наноў паўтараецца дваццаць пяць!
Вось і сёння: дзень трынаццаты месяца студзеня,
Прэзентацыя кніжкі адбудзецца,
Будуць дзеці мяне сустракаць у гімназіі дваццаць пяць.
А гадзіне трынаццатай…
Раскажу пра “Трынаццаць дзён” ім,
Сваю новую кніжку прозы, без жартаў, а цалкам сур’ёзна,
Што жыццё чалавека — Гасподні штодзённік,
Дзе прапісаны:
......................кожны год,
....................................кожны дзень,
ўздых
ўсхліп.....
напярод з году ў год.
13.01.2015 г.
Свидетельство о публикации №122011305743