Доугiмi сiвымi вечарамi...

Доўгімі сівымі вечарамі,
Поўнымі надзеі ды тугі,
Цягнуцца мае радкі шнурамі.
Вобраз выплывае дарагі.

Што таму віною? Можа, памяць?
Не дае спакою ноччу, днём.
Удалося цвёрда мне зацяміць —
Даўняе пячэ яшчэ агнём.

Не забыць мне вобразы ды мары,
Не злічыць вялікі легіён.
Разагнаць былой нягоды хмары.
Даспадобы ці такі прыём?

Напісаць — радок давер пакажа,
У душы маёй аддасцца зык.
Даўні вузел досведам развяжа,
Захлынецца ды заціхне крык.

Доўгімі сівымі вечарамі
Адкрываю вобраз не адзін.
Цягнуцца радкі ўздоўж шнуркамі...
Я не заўважаю ход гадзін.


Рецензии
Спасибо Танюша за маю родную мову!!! Мне цяжка ...Даўняе i цяперашняе пячэ яшчэ агнём.!!!


Леонид Крученко   13.01.2022 12:37     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук! Ён мяне парадаваў! А я ўсё часцей звяртаюся да мовы... Пэўна, што карані цягнуць. Мова бацькі... і нікуды ад гэтага не дзецца...

Татьяна Цыркунова   13.01.2022 10:44   Заявить о нарушении