Ад калыскi да магiлы
Мы блукаем па жыццi.
Лёс ламае часта крылы,
Каб у сцюжу зберагчы.
На шляху выпрабаваннi
Незнарок бывае шле,
Адымае нечакана –
Аб чым трызнiць сэрца ў сне.
Зажыўляе нашы раны,
Дае моцы ўзняцца ўвысь,
Сонцам песцiць у час раннi,
Каб надзею падарыць.
Часта ў споры з нашым лёсам,
Толькi бачым мы на крок,
Не прадбачым скал, уцёсаў –
Нам жыццё дае урок.
Мы збiваемся з дарогi –
Па абочыне iдзём,
Дэман лёс бярэ ў залог наш,
Запаўняе сажай дом.
Дапаможа мудрасць сэрца
Распазнаць душэўны плач.
Зорку ўбачыць, ёй паверыць,
Цвёрда стаць на родны шлях.
Свидетельство о публикации №122011103027
У кого она светла,
Бес с дорожки не сбивает,
И добром щедра она.
Есть и тёмные душонки,
В жизни зло лишь признают.
Их направить бы,убогих,
В Бога праведный приют!
Светлана Медведева7 11.01.2022 16:09 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 11.01.2022 16:52 Заявить о нарушении