Прызямленне
Каб аднойчы сябе перайначыць.
Ты стаіш у праёме любві,
Каб каханай сябе не азначыць.
Не пастукаю – не адгукнеш,
Непарыўна не кінешся ў ногі.
Ты прысутным не лічыш мяне
Каля скутае зорнай дарогі.
Ля прадзьмутага рання зірну
На прыступкі сляпыя ўдачы.
Непамкненна прымаю віну,
Як цябе ў той час не пабачу.
Свидетельство о публикации №122011009315