Гукi Айчыны

Я выплакаў вершы з вачэй,
Падняў іх з раллі ўзаранай,
Каб стала зямлі лягчэй,
Каб ёй не балелі раны.

Я выціснуў іх з валуноў,
Што чулі размовы продкаў,
Каб мова гучала зноў,
Не страчвала ў часе зроку.

Сягоння ты кажаш мне:
Хадзем, вып'ем разам кавы...
Твой голас я чуў у сне,
Ён быў, бы жыццё, цікавы.

Кавярні сталічнай пах
Імчаўся па вулках Вільні.
Спяваў ля касцёла птах
Прыгожы такі, цывільны.

Ты помніш той светлы дзень,
Што звёў нас ля Вострай брамы?
Тады я ў душу прадзеў
Спакой, што ўслаўлялі Храмы.

І сёння, калі мой верш
Блукае па цесных вулках,
Ты проста яму павер,
Даверся Айчыны гукам.


Рецензии