Пытанне да зiмы
Як прыдбала ты колер свабоды?
Белым снегам пакрыты дамы.
Снег пануе ў сутонні прыроды.
Арабінава-снежны настрой
Выклікае ў вачах захапленне.
Ён нагадвае продкаў мне строй.
Дадае маёй памяці звенняў.
Я шукаю свой лёс у зіме, --
Я сляды ёй свае пакідаю.
Забіраю свабоду ўзамен
Для ўсяго беларускага краю.
Прылятайце на снег, снегіры!
Арабіны чакаюць Вас гронкі.
Сонца коціцца ў санках з гары --
Смех дзіцячы даносіцца звонкі.
15.12.2020. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122011004611