Зiмовае

Ноч ваду ў рацэ замарозіла,
Лёд на ёй зіхціць.
У люстэрка Белага возера
Новы дзень глядзіць.

А навокал -- ціша зімовая:
Роздум і прастор.
Хутка Беларусь з песняй новаю,
Паімчыць да зор.

Ахінуць яе думы вечныя,
Ахінуць снягі,
Што з зямлёю лёсам павенчаны,
Як з зімой снягір.

Дзень кароткі думаю вечнаю
Пазірае ўслед.
І праменнем яркім адсвечвае
На зямлі мой след.


Рецензии