Памяцi сяброу

Паміраюць лепшыя паэты,
Пакідаюць для нашчадкаў след.
Бо паэт, які жыве без мэты,
Гэта эгаіст, а не паэт.

Хто ад лейкіміі, хто ад язвы,
А каго прыбраў да рук кавід...
Стаў наш час для творчасці заразны.
Хто ж наступны будзе і калі?

Забірае смерць іх ганарары,
Прыціскае целы да зямлі.
Ці ж загояць грошы тыя раны,
Калі мы сыноў не збераглі?

Калі чую кепскую навіну --
Вершы іх прыгадваю ў душы.
Толя Сыс сяброў сваіх пакінуў.
Ён у вершы словам не грашыў.

А калі і браў наліты келіх --
Выпіваў яго за Беларусь:
Каб сады ў Гарошкаве квітнелі,
Каб не ціснуў на паэтаў груз.

Паміраюць лепшыя паэты,
Пакідаюць для нашчадкаў след.
Там растуць азёры для планеты
І лясы, што ім глядзяць услед.

15.12.2021. Заслаўе


Рецензии