Купальская ноч

Над лесам зорка бліскае
І кліча ўдаль мяне.
Далёкае і блізкае,
Высокае і нізкае,
Па-над зямлёй-калыскаю
Нас шчасце не міне.

Прыпеў.
У той яскравай зорачкі
На галаве рамоначкі
Ў вянок купальскі сплецены
Праменяцца ўначы.
А косы -- промні светлыя
Ўвабралі фарбы летнія,
Рассыпаны на квецені,
Як дождж між аблачын.

Два сэрцы неспакойныя
Трапечуць над зямлёй,
Нібыта птушкі вольныя,
Што ў неба ўзняцца здольныя
Вышэй за дрэвы стройныя
І там знайсці спакой.

Прыпеў.
У той яскравай зорачкі
На галаве рамоначкі
Ў вянок купальскі сплецены
Праменяцца ўначы.
А косы -- промні светлыя
Ўвабралі фарбы летнія,
Рассыпаны на квецені,
Як дождж між аблачын.

16. 12. 2021. Заслаўе


Рецензии