Шлях Айчыны
Спрабую там знайсці
Любоў і чалавечнасць,
Што страчаны ў жыцці.
Зямля не мае веры
І нішчыць той устой,
Якому люд мой верыў,
Калі насіў свой строй.
Пустымі сталі словы --
У іх згубіўся сэнс.
Мы ўсе жывём без мовы --
На целах -- кроў, надрэз.
Куды ідзём -- не бачым.
Няма ў жыцці надзей.
У цемры дзён батрачым,
Клянём і ноч, і дзень.
Жывём адным уздыхам,
А выдыху няма.
Дзе выйсьце, дзе той выхад,
Калі наш дом -- турма.
Наш час сляпы, трывожны --
Ён дыхае вайной.
На ёй загіне кожны,
Хто крочыў не са мной.
Крычу: пачуйце, людзі! --
Яшчэ не позна ўсім
Набраць паветра ў грудзі,
Набрацца новых сіл.
Калі мы разам будзем --
Мы знойдзем з цемры шлях,
І вольны шлях здабудзем,
Якім Айчына йшла.
16.12.2021.
Свидетельство о публикации №122011004508